МЗС Польшчы накіруе ў амбасаду Германіі ў Варшаве дыпламатычную ноту, у якой выкажа сваю занепакоенасць заявай віцэ-старшыні Бундэстага Клаўдыі Рот (Claudia Roth), паведаміў віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk).
Нагадваем, на мінулым тыдні ў сацыяльных сетках нямецкага дэпутатка выказала салідарнасць з полькамі, якія пратэстуюць супраць рашэння Канстытуцыйнага суда па справе абортаў.
Побач з паведамленнем нямецкая палітык змясціла фота з плакатам з лозунгам: „Гэта вайна!” і чырвонай маланкай, якая з'яўляецца сімвалам пратэстуючых жанчын.
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы напісаў у Твітэры, што паведамленне віцэ-старшыні Бундэстага з'яўляецца доказам адсутнасці элементарнай уражлівасці.
Больш за тое, як пісаў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк, Клаўдыя Рот пераблытала суды, паколькі напісала пра рашэнне Вярхоўнага суда, а не Канстытуцыйнага суда.
„Дадаткова яна заклікае да формаў ціску, якія не маюць ніякай прававой асновы. (...) Мы перададзім пратэст па гэтай справе нямецкім уладам”, - напісаў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы.
аз