Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў Закон аб іншаземцах

03.11.2020 16:30
Закон, між іншым, вызначае дзеянні, звязаныя з далучэннем Польшчы да праграмы бязвізавага рэжыму з ЗША.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў  Закон аб іншаземцах. Дакумент прыводзіць польскае заканадаўства ў адпаведнасць з правіламі Еўрапейскага Саюза ў галіне Візавага кодэкса ў працэсах, звязаных з выдачай, адменай і ануляваннем віз.

Закон таксама дазваляе рэалізацыю плана дзеянняў, звязаных з далучэннем Польшчы да праграмы бязвізавага рэжыму са Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Як паведамляе сайт prezyden.pl, чыноўнікаў, якія займаюцца пытаннямі імігрантаў будуць правяраць на наяўнасць судзімасці, у тым ліку за наўмысныя і фінансавыя злачынствы.

Іншаземец, які звяртаецца за нацыянальнай візай альбо ўехаў на тэрыторыю Польшчы, павінен будзе прад'явіць медыцынскую страхоўку на час знаходжання ў краіне.

Заява на візу для непаўналетніх можа быць пададзена іншым упаўнаважаным суб'ектам, у тым ліку законным апекуном.  

аз