Па словах міністра аховы здароўя Адама Нядзельскага, у ізалятары будуць адпраўляцца пацыенты, якія не маюць патрэбы ў стацыянарным лячэнні, але ў той жа час не могуць заставацца дома. Чакаецца таксама павелічэнне колькасці інфекцыйных бальніц.
Міністэрства аховы здароўя таксама мае намер увесці сістэму лячэння на даму. Пілотная версія ўжо запушчана ў Малапольскім ваяводстве. 1,5 тысячы пульсаксіметраў раздадзеныя пацыентам. Прылада падлучаная да смартфона, а вынікі перадаюцца ў цэнтр назірання.
Адам Нядзельскі дадаў, што новая стратэгія таксама прадугледжвае выкарыстанне экспрэс-тэстаў для дыягностыкі.
ав