Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінздароўя Польшчы прадставіла новую стратэгію барацьбы з каранавірусам

04.11.2020 10:02
Асноўная ўвага будзе нададзена стварэнню дадатковых ізалятараў, колькасць якіх павялічыцца з 6,5 тыс. да 10 тыс.
Апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх PAP/Andrzej Grygiel

Па словах міністра аховы здароўя Адама Нядзельскага, у ізалятары будуць адпраўляцца пацыенты, якія не маюць патрэбы ў стацыянарным лячэнні, але ў той жа час не могуць заставацца дома. Чакаецца таксама павелічэнне колькасці інфекцыйных бальніц.

Міністэрства аховы здароўя таксама мае намер увесці сістэму лячэння на даму. Пілотная версія ўжо запушчана ў Малапольскім ваяводстве. 1,5 тысячы пульсаксіметраў раздадзеныя пацыентам. Прылада падлучаная да смартфона, а вынікі перадаюцца ў цэнтр назірання.

Адам Нядзельскі дадаў, што новая стратэгія таксама прадугледжвае выкарыстанне экспрэс-тэстаў для дыягностыкі.

ав