Цэнтру навукі «Капернік» споўнілася 10 гадоў. За дзесяцігоддзе варшаўскі аб'ект стаў адным з самых пазнавальных адукацыйных цэнтраў у краіне, яго наведалі 10 мільёнаў наведвальнікаў. Дырэктар навуковага цэнтру Роберт Фірмхофер падкрэслівае, што на працягу гэтага дзесяцігоддзя, дзякуючы працы і прыхільнасці ўсёй каманды, атрымалася спалучыць дзве часта супярэчлівыя справы: масавасць і якасць. «У нас выдатная каманда, мы самі ствараем цікавыя экспанаты. У нас адзін з лепшых планетарыяў у свеце. Мы робім выдатныя праграмы. Гэта рэдка магчыма», – сказаў Робэрт Фірмхофэр (Robert Firmhofer).
З нагоды дзесяцігоддзя цэнтр планаваў арганізаваць шматлікія мерапрыемствы ў гэтыя выхадныя. З-за абмежаванняў, звязаных з эпідэміяй каранавірусу, святкаванне пяройдзе ў Інтэрнэт. Прадстаўнікі Цэнтру навукі «Капернік» увесь час думаюць пра будучыню і, між іншым, рыхтуюць новыя выставы, у тым ліку экспазіцыю, прысвечаную менавіта будучыні нашай планеты.
ПР/нг