Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 27 тысяч 143 новыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. За апошнія суткі памерла 367 інфікаваных, 298 з якіх мелі спадарожныя захворванні. За гэты ж перыяд вылечылася 8 721 заражаных.
Найбольшая колькасць новых інфекцыяў была зафіксавана ў наступных ваяводствах: Вялікапольскае – 3888 выпадкаў, Сілезскае – 3850 выпадкаў і Мазавецкае – 2932 выпадкі. З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана больш за 466 тыс. заражэнняў каранавірусам. 6842 чалавекі загінулі і больш за 177 тыс. чалавек выздаравелі.
ПР/нг