Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы не было выпадкаў заражэння каранавірусам у норак

05.11.2020 14:32
У Даніі ўсе норкі павінны быць забітыя з-за каранавірусу.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com

Галоўны ветэрынарны лекар паведаміў, што ў Польшчы не было выпадкаў заражэння каранавірусам у норак. Богдан Канопка заявіў, што ў краіне няма дадзеных, якія пацвярджаюць перадачу хваробы ад норкі да чалавека ці наадварот. Ён падкрэсліў, што сітуацыя адсочваецца ўжо некалькі месяцаў дзякуючы паведамленням іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Учора прэм'ер-міністр Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен аб’явіла, што ўсе норкі ў краіне павінны быць забітыя з-за каранавірусу. Мэтэ Фрэдэрыксен падкрэсліла, што рашэнне было прынята пасля таго, як было выяўлена, што Sars-CoV-2 падвяргаецца мутацыі ў жывёлах, што можа прадстаўляць пагрозу эфектыўнасці будучай вакцыны.

Заражэнне норак каранавірусам было пацверджана таксама ў Іспаніі і Нідэрландах – жывёлу забівалі ў выпадку заражэння на ферме. Богдан Канопка сказаў, што сочыць за сітуацыяй ужо некалькі месяцаў.

- Перш за ўсё ў Галандыі пачалося назіранне за норкамі. Там, дзе ўладальнікі фермы або персанал захварэлі на COVID-19, былі праведзеныя аналізы ў норак. Было пацверджана, што норкі таксама хварэюць на каранавірус, у іх ёсць сімптомы, тыпічныя для гэтай хваробы. Я ўтрымліваю праз інтэрнэт пастаянны кантакт з галоўнымі ветэрынарнымі лекарамі з розных краін, яны мяне інфармуюць, якая сітуацыя і як яны паступаюць.

Месяц таму таксама ў Даніі было пацверджана, што норкі, якія з’яўляюцца носьбітамі інфекцыі, могуць заражаць людзей. Было прынятае рашэнне пра ўтылізацыю 2,5 млн. норак.

ПР/нг