Канец наступнага года стане перыядам выхаду на дапандэмічны ўзровень для самых магутных еўрапейскіх эканомік. Такі прагноз аднаго са са сцэнарыяў, развіцця падзей быў прадстаўлены на канферэнцыі «Банкаўскія выклікі 2020».
Партнёр кансалтынгавай кампаніі EY Павел Прэйс спадзяецца, што адной з першых з крызісу пачне выходзіць польская эканоміка.
- Сёння гэта прадбачыць базавы сцэнар. Што тычацца эканомікі з сярэдзіны марафону, думаю, што для іх выхад пачнецца ў сярэдзіне 2022 году. Што тычацца краін найбольш закранутых, гэта эканомікі Поўдня Еўропы, для іх выхад з крызісу пачнецца ў 20223 годзе. Настолькі розная сітуацыя паміж асобнымі краінамі.
Эпідэмія паўплывае моцна на змены паводзін спажыўцоў. Людзі больш асцярожна будуць падыходзіць да пакупак, прагназуюць эксперты.
Арганізатарамі канферэнцыі «Банкаўскія выклікі 2020» выступіла «Асацыяцыя польскіх банкаў» і Акадэмія імя Леона Казміньскага.
ПР/юл