Міністэрства развіцця, працы і тэхналогіі ацэньвае ўзровень беспрацоўя ў кастрычніку на ўзроўні 6,1 працэнта. Гэты паказнік застаецца на нязменным узроўні з чэрвеня.
Мінулы месяц стаў трэцім месяцам запар, калі колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў бюро занятасці, скарачалася.
Папярэднія дадзеныя паказваюць, што на канец кастрычніка колькасць беспрацоўных склала 19 тысяч чалавек. У параўнанні з канцом верасня – гэта скарачэнне на 4,7 тысячы, то бок на 0,5%.
У мінулым месяцы ў параўнанні з вераснем беспрацоўе знізілася ў 6 ваяводствах.
юл