Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы на дзяржаўных магістралях адмяняюць аплату на пунктах пропуску

06.11.2020 15:12
Замест стацыянарных пунктаў з брамкамі будзе створана электронная сістэма збору платы за праезд.
Аўдыё

Шлагбаумы на аўтамагістралях заменіць электронная сістэма збору платы за праезд. Міністэрства фінансаў абвясціла, што з наступнага года кіроўцы будуць плаціць за карыстанне дзяржаўнымі ўчасткамі аўта магістральных дарог электронным білетам, даступным, у прыватнасці, праз уэб-сайт, мабільнае або банкаўскае прыкладанне, а таксама ў кіёску і на запраўцы.

Ліквідацыя брамак праводзіцца дзеля паляпшэння плыннасці руху транспарту і павышэнні камфорту пры карыстанні аўтамагістралямі.

ПР/юл