Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

47% палякаў не зрабілі б прышчэпку супраць COVID-19

07.11.2020 13:14
На пытанне, ці зробіце вы прышчэпку супраць COVID-19, калі паявіцца вакцына, 28% адказала «дакладна не» і 19% «пэўна, не».
Эпідэмія каранавіруса PAP/Leszek Szymański

Паводле апытання газеты «Super Express», 47% палякаў не захочуць рабіць прышчэпку супраць COVID-19, калі такая вакцына паявіцца.

На пытанне, ці зробіце вы прышчэпку супраць COVID-19, калі паявіцца вакцына, 28% адказала «дакладна не» і 19% «пэўна, не».

Усяго 38% заявілі пра гатоўнасць зрабіць прышчэпку. 20% апытаных кажа «дакладна», і 18% «хутчэй так». 15% рэспандэнтаў не мелі меркавання.

Даследаванне было праведзена 27-28 кастрычніка на 1022 дарослых паляках.

ав