Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча валодае дастатковым запасам апаратаў ШВЛ

07.11.2020 12:59
У дзяржаўным Агенцтве матэрыяльных рэзерваў даступна 3,5 тысячы агартаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Kiryl Lis

Прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі паведаміў у Катавіцах, што ў дзяржаўным Агенцтве матэрыяльных рэзерваў даступна 3,5 тысячы агартаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Кіраўнік польскага ўрада заклікаў больніцы паведамляць аб сваіх патрэбах у медычным абсталяванні:

-Кожная лякарня, якая звернецца з Агенцтва матэрыяльных рэзерваў атрымае апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх на працягу 48 гадзін. Час дастаўкі – гэта толькі пытанне наладжванне абсталявання.

Кіраўнік польскага ўрада наведаў будаўніцтва часовага шпіталя у сталіцы Сілезіі – у Катавіцах. У Міжнародным кангрэс-цэнтры зʼявіцца шпіталь на пяцьсот ложкаў для пацыентаў з каранавірусам, у тым ліку сто, будуць абсталяваныя апаратамі ШВЛ.

Польшча працягвае змагацца з другой хваляй эпідэміі. Станам на 7 лістапада ў Польшчы было пацверджана больш за 521 тысячу выпадку каранавіруса Sars-Cov-2. 7636 пацыентаў памерлі ў выніку гэтай хваробы.

IAR/эж