Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP
Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў Джо Байдэна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. У сваім паведамленні ў Твітэры кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Польшча зацікаўленая ў развіцці цесных адносін і ўмацаванні стратэгічнага польска-амерыканскага альянсу.
Надзею на добрае супрацоўніцтва з новай амерыканскай адміністрацыяй выказаў таксама міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау.
аз