Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Заўтра прэзідэнт Анджэй Дуда ратыфікуе польска-амерыканскае пагадненне аб супрацы ў галіне абароны

08.11.2020 15:15
У цырымоніі возьмуць удзел, між іншым, прэм'ер Матэвуш Маравецкі, міністр абароны Марыюш Блашчак, кіраўнік МЗС Збігнеў Рау, пасол ЗША ў Польшчы.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Заўтра прэзідэнт Анджэй Дуда ратыфікуе польска-амерыканскае пагадненне, якое пашырае абароннае супрацоўніцтва дзвюх краін. Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солях (Paweł Soloch) нагадаў, што падпісанне пагаднення прэзідэнтам завяршае дарогу, якая пачалася ў чэрвені 2019 года.

- Нагадваю, менавіта тады прэзідэнтамі Польшчы і ЗША была падпісаная дэкларацыя аб прысутнасці амерыканскіх войскаў на тэрыторыі Польшчы. Праз некалькі месяцаў прэзідэнты падпісалі пагадненне аб паглыбленні супрацоўніцтва ў галіне абароны, і 15 жніўня гэтага года міністр абароны Марыюш Блашчак і дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа падпісалі падпісалі чарговую дамову аб пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва.

Афіцыйнае падпісанне пагаднення аб абаронным супрацоўніцтве з ЗША запланавана на панядзелак днём. Акрамя прэзідэнта Польшчы, у цырымоніі возьмуць удзел прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, міністр абароны Марыюш Блашчак, а таксама кіраўнік Міністэрства замежных спраў Збігнеў Рау, кіраўнік Генеральнага штаба Раймунд Анджэйчак і пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер.

Вынікам ратыфікацыі пагаднення будзе, між іншым, запуск 5-га корпуса амерыканскай арміі ў Познані. Гэта, як сказаў міністр Павел Солях, будзе камандная структура, якая ўплывае на аперацыі амерыканскіх войскаў у Еўропе.

- Гэта мае сваё практычнае вымярэннне. Польшча разам з ЗША падрыхтуе магчымасць прыняць, у выпадку магчымай пагрозы, нават некалькі дзясяткаў тысяч жаўнераў.  Гаворка ідзе пра падрыхтоўку лагістычнай базы і камандавання. Гэта элемент палітыкі стрымлівання.     

Афіцыйнае адкрыццё камандавання 5-га корпуса ЗША, які базуецца ў Познані, павінна адбыцца ў канцы гэтага месяца. Пакуль невядома, ці з-за абмежаванняў, звязаных з пандэміяй, цырымонія будзе даступная для СМІ.

У 5-м корпусе павінны працаваць каля 200 амерыканскіх салдат. Камандаванне будзе цесна супрацоўнічаць з польскай арміяй з мэтай фарміравання здольнасці размясціць вялікую колькасць ваенных сіл у Польшчы і ў іншых краінах усходняга фланга НАТА.

У рамках пагаднення Польшча абавязалася пабудаваць інфраструктуру для, як мінімум,  20 тысяч жаўнераў, а таксама базы для беспілотных лятальных апаратаў, склады абсталявання і навучальныя памяшканні.

Усё, што пабудуе Польшча, будзе ўласнасцю польскай дзяржавы, нават калі амерыканскія салдаты пакінуць краіну.

аз