Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Анджэй Дуда ратыфікуе польска-амерыканскае пагадненне аб супрацы ў галіне абароны

09.11.2020 08:29
У цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі найвышэйшых польскіх уладаў і пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда ратыфікуе польска-амерыканскае пагадненне, якое пашырае абароннае супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША. Акрамя прэзідэнта Польшчы, у цырымоніі возьмуць удзел прэм'ер Матэвуш Маравецкі, міністр абароны Марыюш Блашчак, кіраўнік Міністэрства замежных спраў Збігнеў Рау, кіраўнік Генеральнага штаба Раймунд Анджэйчак і пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер.

Вынікам ратыфікацыі згаданага пагаднення будзе, між іншым, дыслакацыя ў Познані 5-га корпуса амерыканскай арміі, то бок каманднай структуры, якая ўплывае на аперацыі амерыканскіх войскаў у Еўропе.

Афіцыйнае адкрыццё камандавання 5-га корпуса ЗША ў Познані, павінна адбыцца ў канцы гэтага месяца.

У 5-м корпусе павінны працаваць каля 200 амерыканскіх жаўнераў. Яго камандаванне будзе цесна супрацоўнічаць з польскай арміяй з мэтай фарміравання здольнасці размяшчэння вялікай колькасці ваенных сіл у Польшчы і ў іншых краінах усходняга фланга НАТА.

У рамках пагаднення Польшча абавязалася пабудаваць інфраструктуру для, як мінімум,  20 тысяч жаўнераў, а таксама базы для беспілотных лятальных апаратаў, склады абсталявання і навучальныя памяшканні.

Усё, што пабудуе Польшча, будзе ўласнасцю польскай дзяржавы, нават калі амерыканскія жаўнеры пакінуць краіну.

Падпісанне пагаднення аб абаронным супрацоўніцтве з ЗША запланавана на панядзелак днём.

аз