Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За суткі ў Польшчы выяўлена амаль 25,5 тысяч выпадкаў каранавіруса

10.11.2020 14:56
З пачатку эпідэміі колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Польшчы перавысіла 590 тысяч, памерлі 8 375 хворых.
Szpital Narodowy
Szpital NarodowyCezary Piwowarski/PRSA

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі зарэгістравана 25 484 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 330 пацыентаў. Прэсавы сакратар галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Ян Бондар угледзеў у гэтым прыкметы стабілізацыі эпідэмічнай абстаноўкі:

-Калі параўнаваць дадзеныя з тыдня на тыдзень – то з’яўляецца слабая надзея, што тэмпы прыросту новых выпадкаў хваробы крыху запавольваюцца. Адначасова колькасць выпадкаў застаецца вельмі высокай.

Самая вялікая колькасць новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2 выяўлена на поўдні краіны - у Сілезскім ваяводстве. З пачатку эпідэміі колькасць пацверджаных выпадкаў каранвіруса ў Польшчы перавысіла 590 тысяч, памерлі 8 375 хворых.

IAR/эж