Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзень незалежнасці Польшчы пераважна пройдзе ў сеціве

10.11.2020 16:47
Напрыклад, апоўдні 11 лістапада запланаваная акцыя «Незалежная да гімна», у рамках якой кожны зможа далучыцца да супольнага выканання гімну Польшчы – Мазурка Дамброўскага.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: Velishchuk Yevhen/shutterstock.com

Прэсавы сакратар прэзідэнта Польшчы Блажэй Спыхальскі заявіў, што святкаванне Дня Незалежнасці з-за эпідэміі пройдзе больш сціпла, чым у папярэднія гады. Спыхальскі паведаміў, што нягледзячы на эпідэмічныя абмежаванні, прэзідэнт Дуда ўскладзе кветкі да помнікаў айцам польскай незалежнасці:

-Прэзідэнт будзе ўдзельнічаць у цырымоніі ўскладання вянкоў ля Магілы невядомага жаўнера ў Варшаве. Таксама запланаваны тэлевізійны зварот прэзідэнта да народа, падчас якога ён закране Свята 11 лістапада, а таксама агульную абстаноўку ў краіне, выкліканую эпідэміяй.

Святкаванне 102-й гадавіны аднаўлення Польшчай незалежнасці будзе праходзіць у асноўным у віртуальнай прасторы. Напрыклад, апоўдні 11 лістапада запланаваная акцыя «Незалежная да гімна», у рамках якой кожны зможа далучыцца да супольнага выканання гімну Польшчы – Мазурка Дамброўскага.

IAR/эж