Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы заклікаў палякаў, якія вылечыліся з COVID-19, здаваць плазму

12.11.2020 14:03
Анджэй Дуда, які таксама хварэў COVID-19, плануе здаць кроў у бліжэйшым часе.  
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.PAP/Paweł Supernak

Сёлетні Дзень незалежнасці ў Польшчы прайшоў у цені пандэміі. Другая хваля каранавіруса прымусіла арганізатараў цэнтральных урачыстасцей, якія ладзяцца штогод у Варшаве, адзначыць свята сімвалічна.

Тым ня менш Дзень незалежнасці стаў нагодай для палітыкаў, у тым ліку прэзідэнта Анджэя Дуды заклікаць палякаў, якія вылечыліся з COVID-19 здаваць плазму:

- Я сам ведаю, што гэта значыць хварэць COVID-19, паколькі сам хварэў цягам апошніх тыдняў. Таму заклікаю Вас здаваць плазму. Я сам планую гэта зрабіць цягам бліжэйшых дзён пасля заканчэння неабходных медыцынскіх працэдураў.

Нагадваем, асобы, якія вылечыліся з COVID-19 могуць здаваць кроў пасля 28 дзён з моманту выздаравення.

аз