Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Былы прэзідэнт Польшчы заразіўся каранавірусам

12.11.2020 15:19
Браніслаў Камароўскі знаходзіцца ў сваім доме ў Будзе-Рускай на Падляшшы, ён знаходзііца там на працягу ўжо дзевяці месяцаў.
Bronisław Komorowski
Bronisław KomorowskiPAP/Radek Pietruszka

У інтэрв'ю парталу прэзідэнт Польшчы ў 2010-2015 гадах Браніслаў Камароўскі пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ён заразіўся каранавірусам Sars-Cov-2. Пра станоўчы вынік тэсту палітык даведаўся ўчора. Былы прэзідэнт кажа, што не ведае, як заразіўся: «Гэта ўрок для ўсіх».

Onet паведамляе, што Камароўскі знаходзіцца ў сваім доме ў Будзе-Рускай на Падляшшы, ён перабывае там з моманту пачатку эпідэміі, на працягу дзевяці месяцаў. У Сейненскім павеце, дзе знаходзіцца Буда-Руская, доўгі час не было ніводнага зафіксаванага выпадку каранавіруса.

Сёння Міністэрства аховы здароўя Польшчы зафіксавала меншую колькасць новых заражэнняў каранавірусам, чым у папярэднія дні, – 22 683. Найбольшая колькасць новых выпадкаў захворвання зноў была выящлена ў Сілезскім ваяводстве – больш за 3900, пісалі на партале.

onet.pl/эж