Матэвуш Маравецкі заявіў, што вакцына вытворчасці фірмы Pfizer з'яўляецца інавацыйнай і будзе даступная ў Польшчы. Пэм’ер Польшчы пагутарыў з прэзідэнтам канцэрна і спецыялістамі аб вакцыне, вырабленай гэтым кансорцыумам.
Матэвуш Маравецкі паведаміў, што на сустрэчы абмяркоўваліся лагістыка, аператыўныя і арганізацыйныя пытанні, звязаныя з размеркаванне вакцыны:
-Гэта было важная і канструктыўнае спатканне. Мадэль размеркаванне вакцыны грунтуецца на дакладных вылічэннях. Сёння мы абмеркавалі гэты працэс дзеля таго, каб як мага хутчэй распачаць вакцынацыю. Як толькі еўрапейскі рэгулятар па рэгістрацыі лекаў зацвердзіць вакцыну, мы хочам імгненна распачаць вакцынацыю.
У сераду Еўрапейская камісія ўхваліла пагадненне аб пастаўках у ЕЗ вакцыны супраць каранавіруса, якая распрацоўваецца амерыканскай кампаніяй Pfizer і нямецкай BioNTech. Наступным крокам будзе падпісанне пагаднення з амерыкана-нямецкім канцэрнам.
Еўрапейская камісія, падпісаўшы кантракт ад імя дзяржаў-членаў ЕЗ, замовіць 200 мільёнаў доз вакцыны з магчымасцю куплі дадатковых 100 мільёнаў.
iar/эж