Улады Варшавы прадставілі два гарадскія аўтобусы, падрыхтаваныя для перавозкі хворых на Covid-19. Транспартныя сродкі павінны дастаўляць пацыентаў у лякарні, яны аснашчаны сярод іншага адмысловымі кіслароднымі апаратамі.
- Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з урадам, аўтобусы будуць выкарыстоўвацца для транспарціроўкі, калі гэта спатрэбіцца, – заявіў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі:
-У кожным з гэтых аўтобусаў могуць змясціцца 22 пацыенты. Зараз хачу падзякаваць усім, хто займаўся пераабсталяваннем аўтобусаў, а таксама вадзіцелям, якія самі выказалі жаданне кіраваць гэтымі аўтобусамі.
Мэр Варшавы дадаў, што ў выпадку неабходнасці сталіца зможа падрыхтаваць яшчэ адзін адмысловы аўтобус.
iar/эж