Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Цягам двух апошніх гадоў больш за 40 зуброў з Польшчы знайшлі дом у іншых краінах свету

14.11.2020 15:06
Гэта вынік рэалізацыі многіх праектаў па захаванні згаданага віду ў асобных краінах, а таксама міжнароднага супрацоўніцтва.
 1919         .
У 1919 годзе ў Польшчы знік апошні зубр у дзікай прыродзе. Capri23auto/pixabay.com/CC0

Толькі цягам двух апошніх гадоў больш за 40 зуброў з Польшчу знайшлі дом у іншых краінах свету.

Прэс-сакратар прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” Анна Маліноўска (Anna Malinowska) паведаміла, што апошнім часам дзякуючы еўрапейскаму праекту аховы польскія зубры апынуліся ў Іспаніі, Балгарыі і Румыніі. У бліжэйшым часе яны паедуць таксама ў Сербію і Італію. Раней Польшчу ў сярэднім пакідала 5 асобін у год.

Анна Маліноўска кажа, што ў апошнія гады адбылося значнае развіццё папуляцыі зуброў як у Польшчы, так і ў свеце. Гэта, між іншым, вынік рэалізацыі многіх праектаў па ахове згаданага віду ў асобных краінах, а таксама міжнароднага супрацоўніцтва.

Экспарт еўрапейскіх зуброў у выбраныя фермы ў Еўропе з'яўляецца важным элементам праекта: „Комплексная абарона еўрапейскіх зуброў”, якую рэалізуе прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”:

- Фарміраванне новых свабодных статкаў важнае ў аспекце ўсяе папуляцыі. Паколькі сучасная папуляцыя зубра паходзіць ад больш за дзесяці асобін, то яны вельмі ўразлівыя да розных генетычных захворванняў. Таму для іх бяспекі мы ствараем аддаленыя папуляцыі і статкі.

Праект „Комплексная абарона зубра” стартаваў у 2017 годзе і праводзіцца ў супрацоўніцтве з Галоўнай школай сельскай гаспадаркі ў Варшаве, Асацыяцыяй любіцеляў еўрапейскіх зуброў і Белавежскім нацыянальным паркам.

З пачатку рэінтрадукцыі гэтага віду, гэта значыць на працягу амаль ста гадоў, амаль 500 зуброў пакінулі Польшчу і знайшлі дом у іншых краінах, у прыватнасці ў Германіі, Францыі, Іспаніі і Чэхіі. Больш за тое, 20 еўрапейскіх зуброў пакінулі Еўропу.

аз