Жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны падтрымліваюць кампанію „Абеды для герояў” (#ObiadyDlaBohaterów), дапамагаючы ветэранам у часе другой хвалі эпідэміі.
Дзякуючы ўдзелу Войскаў тэрытарыяльнай абароны, падтрымкай могуць скарыстацца ветэраны па ўсяе Польшчы, кажа прэс-сакратар Камандавання Войскаў тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Марэк П'етшак (Marek Pietrzak).
- Мы дапамагаем пры пастаўках прадуктаў харчавання патрабуючым. Прыкладам з’яўляецца Дому паўстанцаў у Варшаве. Жаўнеры ВTA таксама дапамагаюць ва Уроцлаве, дзе разам з дабрачыннай арганізацыяй Caritas штодня раздаюць людзям, якія жывуць у нястачы каля 600 порцыяў ежы.
Падтрымка людзей сталага веку, ветэранаў і тых, хтo знаходзiцца пад апекай органаў мясцовага самакіравання і гуманітарных арганізацый – гэта зараз адна з найважнейшых задач жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны ў Польшчы.
Дапамога людзям сталага веку і тым, хто мае патрэбу ў дапамозе была прыярытэтам Войскаў тэрытарыяльнай абароны таксама падчас першай хвалі эпідэміі каранавіруса. Тады жаўнеры ВTA раздалі каля 35 тысяч пачак з прадуктамі харчавання. Яны таксама ажыццяўлялі пастаўкі прадуктаў з харчовых банкаў у рэгіянальныя размеркавальныя цэнтры.
аз