Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што ў сувязі з новым вызначэнне выпадку COVID-19, для патрэб эпідэміялагічнага нагляду, купленыя тэсты кампаніі Abbott-Panbio ™ – COVID-19 Antigen (Ag) Rapid Test Device.
Кантракт на пакупку 2 млн тэстаў быў падпісаны 5 лістапада Цэнтральнай базай санітарна-эпідэміялагічных рэзерваў. Тэсты каштавалі 21 злоты (крыху больш за 5$) за штуку. Вытворца заяўляе, што верагоднасць тэстаў дасягае 91,4%, а дакладнасць - 99,8%.
У Міністэрстве аховы здароўя паведамляюць, што гэтыя тэсты былі правераны ў Шпіталі МУС у Варшаве і выкарыстоўваюцца там рэгулярна. Новыя тэсты неадкладна будуць накіраваныя ў лячэбныя ўстановы, якія працуюць з пацыентам заражанымі Sars-Cov-2, а таксама ў брыгады хуткай медычнай дапамогі.
Новыя хуткія тэсты разгрузяць польскія лабараторыі ад выканання генетычных тэстаў, аналіз якіх займае працяглы час і патрабуе спецыяльнай апаратуры. Выкарыстання антыгенных тэстаў другога пакалення рэкамендуюць Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя, а таксама шэраг еўрапейскіх таварыстваў лекараў, у тыс Польскае таварыства эпідэміёлагаў.
pap/эж