Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы накіраваўся з двухдзённым візітам у Літву

17.11.2020 12:48
Сярод іншага, Анджэй Дуда сустрэнецца з новаабранымі дэпутатамі літоўскага парламента, прадстаўнікамі польскай меншасці.
.    . -         , , 17  2020
А.Дуда і з жонкай А. Корнхаўзер-Дудай сядаюць на борт прэзідэнцкага самалёта перад адлётам у Вільню, Варшава, 17 лістапада 2020 годаFoto: Grzegorz Jakubowski/KPRP/prezydent.pl

У Вільні польскі лідар Анджэй Дуда сустрэнецца з уладамі краіны і выступіць у літоўскім парламенце. Ужо сёння будзе склікана Рада прэзідэнтаў Польшчы і Літвы, з Вільні перадае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:

-Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Саўліусам Сквернялісам і будучай кіраўніцай урада Інгрыдай Шыманіце. У мінулым месяцы ў Літве прайшлі парламенцкія выбары, на якіх перамагла Кансерватыўная партыя. Прэзідэнт Дуда таксама выступіць з прамовай у літоўскім парламенце, яна будзе прымеркавана 500-годдзю з дня нараджэння караля Жыгімонта Аўгуста – важнай гістарычнай постаці ў агульнай польска-літоўскай гісторыі.

Заўтра Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа адкрыюць віртуальны бізнес-форум. Польскі прэзідэнт таксама наведае магілы лідараў Паўстання 1863-64 гадоў на Росе і маўзалей, у якім спачывае сэрца маршала Юзэфа Пілсудскага, а таксама яго маці. Апроч гэтага Анджэй Дуда сустрэнецца з новаабранымі дэпутатамі літоўскага парламента, прадстаўнікамі польскай меншасці.

iar/эж