Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 19 152 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. У ведамстве таксама паведамілі, што за апошнія суткі ад COVID-19 памерлі 367 пацыентаў. Найбольшая колькасць новых заражэнняў – амаль 2,5 тысячы – выяўлена на поўдні Польшчы - ў Сілезскім ваяводстве.
У Польшчы ўжо на працягу некалькіх дзён фіксуецца павольнае зніжэнне колькасці новых выпадкаў заражэння. Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска паведаміў, што таксама скарачаецца колькасць зробленых тэстаў на каранавірус:
-Робім крыху меней тэстаў. Мы іх выконваем тым асобам, у якіх ёсць адпаведныя сімптомы. Такіх пацыентаў накіроўваем на выканання тэста.
Агулам станам на 17 лістапада, у Польшчы пацверджаны амаль 753 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. З пачатку эпідэміі ад гэтай хваробы памерлі 10 тысяч 848 жыхароў Польшчы.
iar/эж