Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча гатовая выкарыстаць права вета, каб заблакаваць новы механізм выплаты сродкаў з бюджэту ЕС

18.11.2020 12:01
Паводле польскага боку, механізм, які выплату сродкаў бюджэту ЕС ставіць у залежнасць ад вяршэнства закона - гэта парушэнне заканадаўства.
Michał Dworczyk
Michał DworczykFoto: Wojciech Kusiński/PR

Польшча гатовая выкарыстаць права вета, каб заблакаваць прапанаваны ЕС новы механізм выплаты сродкаў з бюджэту супольнасці і фонду на рэканструкцыю пасля пандэміі.

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) заявіў, што прапанаваны механізм, які выплату сродкаў з бюджэтнага пакета ЕС ставіць у залежнасць ад вяршэнства закона, з'яўляецца парушэннем заканадаўства ЕС:

- Дамова аб Еўрасаюзе не бярэ пад увагу выкарыстання неаб’ектыўнага механізму  выдзялення сродкаў з бюджэту ЕС. На гэткія дзеянні мы не пагаджаемся. Мы спадзяемся, што дыялог з нашумі партнёрамі давядзе да вырашэння згаданай праблемы. Аднак, калі частка краінаў-членаў вырашыць парушыць заканадаўства Еўрасаюза, Польшча гатовая выкарыстаць права вета.  

Нагадваем, у панядзелак падчас сустрэчы паслоў ЕС Польшча і Венгрыя не пагадзіліся прыняць бюджэтны пакет ЕС. Гаворка ідзе, як пра бюджэт на 2021-2027 гады, так і фонд на рэканструкцыю пасля пандэміі.

Прычынай стала ўвядзенне механізму, які выплату сродкаў ставіць у залежнасць ад  вяршэнства закона.

аз