У 153-ю гадавіну з дня нараджэння маршала Юзафа Пілсудскага прадстаўнікі польскіх уладаў усклалі кветкі да яго помніка ў Варшаве. Такім чынам яны ўшанавалі памяць стваральніка Легіёнаў, „архітэктара польскай незалежнасці” і камандзіра пераможнай польска-бальшавіцкай вайны.
Маршал Юзaф Пілсудскі абудзіў палякаў з цемры няволі, даў ім павагу і сілу на шляху да незалежнасці , заявіў падчас цырымоніі на плошчы Пілсудскага ў Варшаве кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзaф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk):
- 100 гадоў таму, калі б не маршал Пілсудскі і сіла, якую ён даў польскім жаўнерам мы (Польшча- рэд.) былі б чарговай рэспублікай Савецкага Саюза, а савецкая армія спынілася б не ў Варшаве, не ў Парыжы, але недзе на Гібралтары. У 1920 годзе маршал Пілсудскі спыніў бальшавікоў, якія пагражалі не толькі ідэнтычнасці Польшчы, але таксама ідэнтычнасці Еўропы.
Нагадваем, маршал Юзаф Пілсудскі памёр у Варшаве ў 1935 годзе.
аз