Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

24 снежня гадзіны для людзей старэйшага ўзросту ў крамах будуць адмененыя

20.12.2020 18:15
Гэткае рашэнне было ўведзенае з-за скарачэння часу працы крамаў у Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

24 снежня, згодна з пастановай Савета міністраў, гадзіны для пажылых людзей не будуць прымяняцца. Гэта азначае, што напярэдадні Калядаў з 10.00 да 12.00 у крамах і аптэках, а таксама на пошце пакупкі змогуць зрабіць усе, а не толькі людзі старэйшыя за 60 гадоў.

Гадзіны для людзей старэйшага ўзросту былі ўведзеныя падчас пандэміі каранавіруса для абароны іх здароўя, нагадвае міністр па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг(Marlena Maląg). Яна дадае, што, калі гаворка ідзе пра пакупкі, асобы старэйшага ўзросту могуць разлічваць на дапамогу валанцёраў.

- Можна патэлефанаваць на нумар 505 11 11 і паразмаўляць з кансультантам. Ён перадасць інфармацыю Сэнтру сацыяльнай дапамогі, які арганізуе дапамогу канкрэтнай асобе.

Многія старэйшыя людзі робяць пакупкі асабіста. Напярэдадні Калядаў гадзіны для іх былі адменены з-за скарачэння працоўнага часу. Нагадваем, 24 снежня крамы ў Польшчы могуць працаваць да 14.00, але на практыцы, яны закрываюцца а 13.00 - 13.30.

аз