За апошнія суткі ў Польшчы былі выяўленыя 14 151 новы выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведаміла ў Твітары Міністэрства аховы здароўя. Памерлі 553 пацыенты, 409 з іх мелі спадарожныя захворванні.
Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксаваная ў Мазавецкім ваяводстве – 1 686, а таксама ў Вялікапольскім (1 488) і ў Куяўска-Паморскім (1391) ваяводствах. Найменшая - у Свентакшыскім ваяводстве - 218.
Ад пачатку пандэміі ў Польшчы каранавірусам заразіліся 1 344 763 чалавекі, больш за 30 000 памерлі. 1 087 744 чалавекі вылечыліся.
На дадзены момант, паводле Міністэрства аховы здароўя, каля 1600 пацыентаў знаходзяцца пад апаратамі ШВЛ.
аз