Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм’ер Маравецкі павіншаваў хрысціян усходняга абраду з Раством

06.01.2021 19:02
«Карыстаючыся нагодай, жадаю ўсім, каб гэты Новы 2021 год быў лепшым за папярэдні», - напісаў кіраўнік польскага ўраду.
Mateusz Morawiecki
Mateusz MorawieckiAdam Guz/KPRM

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі павіншаваў хрысціян усходняга абраду з Раством. Кіраўнік польскага ўраду напісаў у Фэйсбуку, што 6 студзеня з'яўляецца асаблівым днём для хрысціянства.

„Хрысціяне ўсходняга абраду сядуць за калядную вячэру, якая для іх з'яўляецца пачаткам свята Нараджэння Хрыстова. У Рымска-каталіцкай царкве мы святкуем Богаяўленне, якое традыцыйна называюць Святам Трох каралёў. Карыстаючыся нагодай, жадаю ўсім, каб гэты Новы 2021 год быў лепшым за папярэдні і каб з улікам нашай разнароднасці і мноства поглядаў, перамаглі чалавечая салідарнасць і сапраўднае братэрства”, - напісаў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

аз