Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Анджэй Дуда пра падзеі ў Вашынгтоне: Польшча верыць у сілу амерыканскай дэмакратыі

07.01.2021 09:01
Такім чынам прэзідэнт Польшчы пракаментараваў учарашнія падзеі ў Вашынгтоне.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Падзеі ў Вашынгтоне - гэта ўнутраная справа ЗША, якія з'яўляюцца дэмакратычнай і законапаслухмянай дзяржавай, напісаў у Твітэры прэзідэнт Анджэй Дуда.

У сераду пасля поўдня, паводле мясцовага часу, група прыхільнікаў Дональда Трампа ўварвалася ў будынак Кангрэса. Вядома, што ў выніку сутыкненняў з паліцыяй загінулі чатыры чалавекі, а больш за 50 былі затрыманыя. Параненыя былі 14 паліцыянтаў.

Як піша прэзідэнт Анджэй Дуда, улада залежыць ад волі выбаршчыкаў, а пра бяспеку дзяржавы і грамадзян клапоцяцца прызначаныя для гэтага службы.

„Польшча верыць у сілу амерыканскай дэмакратыі”, - дадаў кіраўнік польскай дзяржавы.

аз