Міністэрства развіцця, працы і тэхналогій спадзяецца, што праект новай Дзяржаўнай прамысловай палітыкі будзе абмеркаваны ўрадам да канца першага квартала бягучага года.
Праект бярэ пад увагу пяць напрамкаў, якія павінны фарміраваць польскую эканоміку пасля пандэміі каранавіруса. Гаворка ідзе пра лічбаванне, бяспеку, дыслакацыю, экалогію і сучаснае грамадства.
Палітыка дзяржавы павінна стаць імпульсам для развіцця айчыннай прамысловасці і павышэння ейнай прадукцыйнасці, лічыць міністр развіцця, працы і тэхналогій Яраслаў Говін (Jarosław Gowin):
- Мы павінны пераўтварыцца з краіны з нізкімі коштамі вытворчасці і паслугаў у краіну высокіх кампетэнцый і добрай якасці. Таму мы робім стаўку на галіны, якія з’яўляюцца моцнымі рухавікамі эканомікі і маюць перспектывы развіцца.
У працы над праектам новай Дзяржаўнай прамысловай палітыкі прымуць удзел прадпрымальнікі, прадстаўнікі бізнес-арганізацый і эксперты.
Праект павінен ахопліваць перыяд да 2030 года. Канкрэтны план дзеянняў павінен быць запушчаны, пасля заканчэння пандэміі. Паводле ўладаў, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра пачатак другой паловы года.
аз