Беспрацоўе ў Польшчы ў снежні 2020 года склала 6,2% – вынікае з падлікаў Міністэрства развіцця, працы і тэхналогій. У параўнанні з лістападам беспрацоўе вырасла на 0,1% пункта.
Паводле папярэдніх звестак ведамства, у снежні колькасць беспрацоўных у Польшчы склала 1,046 млн чалавек. У параўнанні з лістападам колькасць тых, хто не мае працы павялічылася на 21,1 тыс. чалавек
Эканамістка польскага банка PKO Уршуля Крыньска лічыць, што рост беспрацоўя ў снежні 2020 года з'яўляецца зʼявай, характэрнай для канца кожнага года:
-У снежні завяршаюцца дамовы на акрэслены час, таксама заканчваецца перыяд сезонных зімовых працаў. Нязначна прырост беспрацоўя не павінен нас непакоіць.
У ніводным з рэгіёнаў Польшчы ўзровень беспрацоўя не перавышаў 11%, хоць і дадзеныя ў значнай вагаліся ў залежнасці ад мясцовасці. Самы нізкі ўзровень беспрацоўя зарэгістраванага быў зафіксаваны на поўдні ў Вялікапольскім ваяводстве (3,7%), а самы высокі на паўночным усходзе ў Вармінска-Мазурскім (10,1%) ваяводстве.
iar/эж