Рашэнне аб вяртанні вучняў да стацыянарнага навучання плануецца абвясціць не пазней панядзелка, 11 студзеня заявіў прэс-сакратар урада Пётр Мюлер. Ён таксама заяўвіў, што хутчэй за ўсё, цяперашнія эпідэмічныя абмежаванні будуць захаваны. Па яго словах, падаўжэнне так званага перыяду адказнасці па-ранейшаму выклікана адносна высокай колькасцю новых выпадкаў каранавіруса ў Польшчы.
Пётр Мёлер падкрэсліў, што на дадзены момант пытанне па ўвядзенні рэгіяналізацыі сацыяльных абмежаванняў і адкрыцця школаў не разглядаецца:
-Цяпер сацыяльныя абмежаванні ўводзяцца выключна на агульнанацыянальным узроўні. У выпадку, калі колькасць новых выпадкаў каранавіруса істотна зменшыцца, існуе магчымасць рэгіяналізацыі дадзеных абмежаванняў.
Урад разглядае магчымасць вяртання да стацыянарнага навучання малодшых дзяцей 1-3 класаў. 7 студзеня міністр адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк заявіў, што рашэнне па гэтым пытанні будзе залежаць ад бягучых дадзеных пра захворванні COVID-19.
iar/эж