Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амаль 9 тысяч новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

08.01.2021 14:56
За апошні суткі ў краіне выяўлена 8 790 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2, ад гэтай хваробы памерла 332 пацыенты.
Ілюстрацыя Фота: PAP/EPA/ANGELO CARCONI

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошні суткі ў краіне выяўлена 8 790 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерла 332 пацыенты.

Прэс-сакратар галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Ян Бондар заявіў, што колькасць новых выпадкаў віруса захоўваецца на высокім узроўні, назіраюцца вялікія рэгіянальныя адрозненні па гэтым паказніку:

-Поўдзень Польшчы: Малапольскае, Сьвентакшыскае, Сілезскае і Апольскае ваяводствы маюць вельмі добрую эпідэмічную сітуацыю. На поўначы краіны: у Памераніі, Заходняй Памеранія, у Вармінска-Мазурскім і Куяўска-Паморскім ваяводствах эпідэмічнае становішча пагаршаецца.

З сакавіка мінулага, то-бок з пачатку эпідэміі ў Польшчы, у гэтай краіне было выяўлена больш за 1 мільён 365 тысяч выпадкаў Sars-Cov-2. Ад каранавіруса памерла больш за 30,5 тысяч жыхароў Польшчы.

iar/эж