Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Катавіцах выдалі «Каляндар трох рэлігіяў»

08.01.2021 15:26
«Каляндар трох рэлігіяў» – гэта прылада, якая дапамагае нам фармаваць міжканфесійны дыялог».
«Каляндар трох рэлігіяў».

Дзясяты раз запар у сталіцы Сілезіі, у Катавіцах быў выдадзены «Каляндар трох рэлігіяў». Габрэі, хрысціяне, мусульмане». Выданне календара стала вынікам супрацоўніцтва прадстаўнікоў гэтых трох канфесіяў, а таксама навуковых і культурных аб’яднанняў, – кажа прэсавы сакратар магістрата Катавіцаў Міхал Лычак:

-«Каляндар трох рэлігіяў» – гэта прылада, якая дапамагае нам фармаваць міжканфесійны дыялог. Дадзены праект яднае рэлігійныя супольнасці гораду Катавіцы. У гэтым і заключаецца галоўная мэта календара, каб яднаць і заахвочваць да дыялогу, каб паказаць, што некаторыя рэчы мы называе па-рознаму, але па сутнасці святаў мы амаль не адрозніваемся адзін ад аднаго.

«Каляндар трох рэлігіяў» быў надрукаваны накладам 30 тысяч асобнікаў. Мясцовыя жыхары могуць атрымаць яго бясплатна ў Турыстычным інфармацыйным цэнтры Катавіцаў.

Першае выданне календара адбылося ў 2013 годзе, яно напаткала вялікую цікавасць жыхароў Сілезіі, таму ў наступныя гады быў значна павялічаны наклад «Календара трох рэлігіяў».

iar/эж