Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

10,5 тысяч новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

09.01.2021 15:29
Станам на 9 студзеня 2021 года, у Польшчы ад гэтай хваробы памерла 31 тысяча чалавек.
Ілюстрацыя Фота: fernandozhiminaicela/pixabay

У суботу, 9 студзеня Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі было выяўлена 10 548 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2, ад гэтай хваробы памерлі 438 пацыентаў. Найбольшая колькасць новых заражэнняў зафіксавана ў Мазавецкім, Вялікапольскім і Паморскім ваяводствах Польшчы.

Доктар Міхал Суктоўскі з Калегіі сямейных дактароў Польшчы звяртае ўвагу на высокую смяротнасць, якая ўжо некалькі тыдняў утрымліваецца на падобным узроўні:

- Колькасць смерцяў далежыць ад некалькіх чыннікаў. Ад распаўсюджанасць віруса ў прыродзе, ад нясвоечасовага звароту да лекараў. Зазвычай пацыенты звяртаюцца па дапамогу напрыканцы першага тыдня хваробы, гэта вельмі позна і значаную частку пацыентаў ужо немагчыма выратаваць. Таксама паказнік смертнасці залежыць ад працы вельмі абцяжаранай на працягу ўжо амаль года сістэмы аховы здароўя.

Станам на 9 студзеня 2021 года, у Польшчы з пачатку пандэміі пацверджана больш за 1,3 млн выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерла 31 тысяча жыхароў краіны.

iar/эж