За суткі ў Польшчы былі зарэгістраваныя 9 410 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Памерлі 177 пацыентаў - 136 з іх мелі спадарожныя захворванні. Выздаравелі больш за 9,5 тысяч чалавек.
Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) сказаў, што выразна відаць, у якіх ваяводствах заражаных найбольш:
- Тут вылучаюцца тры ваяводствы: Мазавецкае, Вялікапольскае і Паморскае. Больш менш, праз тры дні павінен быць бачны вынік магчымых заражэнняў з Новага году. Ад Калядаў прайшлі два тыдні, але ад Новага года два тыдні пройдуць менавіта ў палове будучага тыдня. Тады будзе бачны магчымы рост заражэнняў каранавірусам.
Колькасць палякаў, прышчэпленых супраць COVID-19 перавысіла 200 тысяч. Да гэтага часу ў Польшчы былі пацверджаныя больш за 1 мільён 385 тысяч заражэнняў каранавірусам. Памерлі 31 тысяча 189 пацыентаў. Агульная колькасць асобаў, якія вылечыліся складае 1 мільён 123 тысячы 318 чалавек.
аз