У першыя гадзіны пятніцы сотні тысяч людзей праявілі зацікаўленасць рэгістрацыяй на вакцынацыю супраць Covid-19, а таксама заявілі аб гатоўнасці да вакцынацыі, заявіў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык.
З пятніцы пажылыя людзі старэйшыя за 80 гадоў могуць зарэгістравацца на прышчэпку Covid-19. Гэта можна зрабіць трыма спосабамі: па тэлефоне і праз Інтэрнэт – гэтыя дзве формы рэгістрацыі пачалі дзейнічаць апоўначы з чацвярга на пятніцу – альбо ў пункце прышчэпкі. Акрамя таго, была ўведзена форма заявы аб гатоўнасці зрабіць прышчэпку для ўсіх асоб, старэйшых за 18 гадоў.
Міхал Дворчык дадаў, што «гэта скачок у абсалютна іншы свет для польскай медыцыны, гаворка пра стварэнне цэнтральнай сістэмы рэгістрацыі».
Сёння на прышчэпку могуць рэгістравацца людзі старэйшыя за 80 гадоў, а праз тыдзень пачнецца рэгістрацыя для людзей старэйшых за 70 гадоў. Прышчэпкі для пажылых людзей пачнуцца 25 студзеня.
ав