Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У розных месцах Польшчы, нягледзячы на абмежаванні, адчыняюцца рэстараны

15.01.2021 10:30
Пра аднаўленне працы ўсё часцей кажуць гатэлі і турыстычныя аб’екты, у прыватнасці гарналыжныя курорты.
.
.stevepb/pixabay.com/CC0

Нагадаем, дзейнасць гастраноміі, турыстычных аб’ектаў, гатэляў, спартыўных і забаўляльных цэнтраў забароненая з-за пандэміі.

- Гэта апошні момант, каб не збанкрутаваць, – гавораць прадпрымальнікі. У некаторых рэстаранах на бліжэйшыя дні забраніраваныя ўсе месцы. У інтэрнэце паявілася адмысловая мапа месцаў, якія прынялі рашэнне не падпарадкоўвацца распараджэнням ураду.

Да такога руху прадпрымальнікаў заахвоціў прысуд суда ў Аполі. Згодна з ім, цырульнік з Прудніка не павінен плаціць штраф у памеры 10 тысяч злотых (2200 еўра), накладзены на цырульню ў красавіку. Цырульня працягвала працу нягледзячы на абвешчаны лакдаун. Суд заявіў, што такія пытанні нельга рэгуляваць распараджэннем, а ўрад не ўвёў стану стыхійнага бедства, таму не можа абмежаваць канстытуцыйныя правы і свабоды.

ав