Кіраўнік кабінета прэм'ер-міністра Міхал Дворчык запэўніў, што ўсе людзі, якія ўжо былі прышчэплены супраць COVID-19 у Польшчы, атрымаюць другую дозу вакцыны. Паводле яго слоў, з самага пачатку ўрад пакідаў у рэзерве палову вакцын, якія ўвозяцца ў Польшчу, яны знаходзяцца ў маразільных камерах Агенцтва матэрыяльнага запасу.
Pfizer, які пастаўляе вакцыны ва ўсю Еўропу, абвясціў, што ў бліжэйшыя тыдні значна скароціць вытворчасць. У выніку ў краіны, якія замовілі вакцыну, паступіць менш доз.
Міністр Міхал Дворчык падкрэсліў, што на дадзены момант урад не разглядае змены ў Нацыянальнай праграме вакцынацыі:
-Пакуль мы запісваем на прышчэпкі, пакуль нічога не мяняем. Толькі пасля атрымання дакладнай інфармацыі аб абмежаваннях мы будзем прымаць рашэнні аб магчымай змене працэсу вакцынацыі.
Канцэрн Pfizer абвясціў, што дэфіцыт паставак выкліканы неабходнасцю нарошчвання вытворчасці, якую кампанія хоча павялічыць. Гэта азначае, што пастаўкі павялічацца праз некалькі тыдняў.
ав