Радыё кіроўцаў (Polskie Radio Kierowców) заваёўвае інтэрнэт. За тры месяцы працы карыстальнікі наведалі вэб-сайт больш за 200 тысяч разоў, а адмысловае прыкладанне загрузілі больш за 21 тысяча чалавек. У Фэйсбуку інфармацыямі пра ўмовы на дарозе, аўтамабільныя пробкі, а таксама парадамі экспертаў зацікавіліся больш за 1,5 мільёна карыстальнікаў Фэйсбука і амаль 2 мільёнаў карыстальнікаў Твітара.
Дырэктар парталу Polskieradio.pl Кшыштаф Касоўскі (Krzysztof Kossowski) задаволены папулярнасцю, якой у сацыяльных сетках карыстаецца Радыё кіроўцаў:
- Спецыяльнае прыкладанне Радыё кіроўцаў не толькі дазваляе слухаць гэтую станцыю. Адна з асноўных функцый прыкладання - магчымасць адпраўляць інфармацыю і фотаздымкі з дарожных здарэнняў у рэдакцыю і такім чынам паведамляць пра іх іншых кіроўцаў.
Прыкладанне інфармуе карыстальніка ў індывідуальным парадку, карэктуе дадзеныя аб надвор'і і ўскладненнях на аснове інфармацыі пра месцазнаходжанне яго тэлефона.
Радыё кіроўцаў працуе кругласутачна, яно даступна праз інтэрнэт, лічбавае радыё DAB + і мабільнае прыкладанне.
Дзявяты канал грамадскага Польскага радыё стартаваў 16 кастрычніка 2020 года.
аз