Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/Łukasz Gągulski
Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера міністр Міхал Дворчык паведаміў пра змены ў размеркаванні вакцынаў супраць COVID-19 на наступным тыдні. Гэта вынік планаванага кампаніяй Pfizer часовага скарачэння паставак.
Для першай вакцынацыі „нулявой групы” ў вузлавыя бальніцы на будучым тыдні мелі быць пастаўленыя 330 тысяч дозаў вакцыны супраць COVID-19. Аднак улады вырашылі прыпыніць гэты транспарт і змяніць усю лагістыку вакцынацыі, пакуль кампанія Pfizer не дашле дакладнага графіка паставак вакцынаў у Польшчу, паведаміў міністр Міхал Дворчык.
аз