Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На большай частцы Польшчы ўтрымліваюцца моцныя марозы

17.01.2021 09:18
Гэта датычыцца 12 ваяводстваў, у асноўным на поўначы і ў цэнтры Польшчы, дзе тэмпература паветра ўначы апускалася ніжэй за -20 градусаў Цэльсія.
.
. PAP/Darek Delmanowicz

У нядзелю раніцай на большай частцы Польшчы ўтрымліваюцца моцныя марозы. Гэта датычыцца 12 ваяводстваў, у асноўным на поўначы і ў цэнтры Польшчы, дзе тэмпература паветра ўначы апускалася ніжэй за -20 градусаў Цэльсія.

У Татрах вельмі неспрыяльныя ўмовы для турызму, выратавальнікі адгаворваюць ад паходаў у высокія горы. Мінус 19 градусаў цяпла зафіксаваны ўначы з суботы на нядзелю на Каспровым Верху. На вяршыні снегу 92 см, а ў Даліне пяці польскіх азёраў выпала 115 см.

Акрамя таго, вецер негатыўна ўплывае на лавінную сітуацыю. Абвешчаны трэці ўзровень пагрозы. Трэцяя ступень лавіннай небяспекі азначае, што снежнае покрыва на многіх стромкіх схілах умерана альбо слаба звязана. Выклікаць лавіну можна нават пры невялікай дадатковай нагрузцы.

ав