Міністр фінансаў Тадэвуш Касціньскі (Tadeusz Kościński) заявіў, што праз некалькі бліжэйшых тыдняў можна будзе зняць некаторыя абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з эпідэміяй.
Госць Першай праграмы грамадскага Польскага радыё адзначыў, што эпідэмічна небяспечны святочны перыяд прайшоў, а колькасць інфекцый стабілізуецца на кантраляваным узроўні:
- Прайшлі святы, прайшлі зімовыя канікулы, а колькасць новых інвекцый утрымліваецца на кантраляваным узроўні, таму праз некалькі тыдняў можна будзе думаць пра нейкую адмену абмежаванняў. Маштаб гэтай адмены будзе павялічацца цягам бліжэйшых месяцаў.
Нагадваем, цяперашнія эпідэмічныя абмежаванні дзейнічаюць да 31 студзеня. Да канца месяца гасцініцы, рэстараны, трэнажорныя залы, гандлёвыя цэнтры і гарналыжныя трасы застаюцца закрытымі.
аз