Першыя трое лекараў з Беларусі атрымалі дазвол на практыку ў Польшчы па г. зв спрошчанай сістэме.
Гэта анестэзіёлаг Віктар Анікевіч, спецыяліст па ўнутраных захворваннях, Алег Тафелюк і хірург Глеб Луханін.
Дакументы ўручыў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі. Разглядаюцца яшчэ некалькі дзясяткаў заяў ад беларускіх лекараў.
Медыкі з Беларусі могуць працаваць у Польшчы па спрошчаных правілах максімум 5 гадоў і маюць статус лекара без спецыялізацыі.
Пасля гэтага тэрміну, калі яны не выканаюць усіх кваліфікацыйных умоваў, губляюць права на практыку ў Польшчы.
яс