У пятніцу, 22 студзеня на поўдні Польшчы ў горадзе Бельска-Бяла была пахаваная вядомая польская эстрадная выканаўца Марыя Катэсрбская. Спявачка памерла 18 студзеня ва ўзросце 96 гадоў.
Марыя Катэрбская выйшла на эстраду адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Надзвычайную папулярнасць выканаўца здабыла ў сярэдзіне 1950-ых гадоў. На працягу сваёй надзвычай доўгай кар’еры яна запісала больш за 1,5 тысячы песень.
Самымі знакамітымі творам у выкананні Катэрбскай лічацца «Карусель», «Залаты пярсцёнак», «Парасонікі», «Сэрцанька б’еца пад рытм ча-ча-ча» і «Аўгустоўскія ночы».
Падчас жалобнай імшы па Марыі Катэрбскай мэр роднага гораду выканаўцы, Бельска-Бялай, Яраслаў Клімашэўскі падкрэсліў, што горад хутка належным чынам ушануе яе памяць.
iar/эж