Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Леснічоўка ў Белавежскай пушчы стане помнікам архітэктуры

23.01.2021 16:03
Распачата працэдура ўнясення ў рэестр помнікаў хутара Дзедзінка (Dziedzinka), які месціцца ў самым цэнтры Белавежскай пушчы, ля мяжы з Беларуссю.
 (Dziedzinka),
Дзедзінка (Dziedzinka), Белавежская пушчаФота: WUOZ w Białymstoku

Падляскія рэстаўрацыйныя службы ініцыявалі працэдуру ўнясення ў рэестр помнікаў хутара Дзедзінка (Dziedzinka), які месціцца ў самым цэнтры Белавежскай пушчы, ля мяжы з Беларуссю. У даваеннай леснічоўцы на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў жылі прафесар прыродазнаўчых навук Сымона Косак і фатограф дзікай прыроды Лех Вілчэк.

Леснічоўка 1935 года пабудовы знаходзіцца на не агароджанай тэрыторыі пасярод пушчы, недалёка ад грунтавой дарогі. На ўчастку ёсць, пабудаваныя ў той жа час, хлеў і гумно. Абодва будынкі занесены ў ваяводскі рэестр помнікаў гісторыі. Зараз супрацоўнікі прыродаахоўнай службы хочуць узмацніць ахову і ўнесці паселішча ў агульнапольскі рэестр помнікаў. 

tvn/эж

Як раней жылі жыхары Белавежскай пушчы

08.01.2020 16:42
Экскурсія: чым прыцягвае турыстаў Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій у Белавежскай пушчы.