Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы зафіксавана самая нізкая колькасць выпадкаў каранавіруса за апошнія тры месяцы

25.01.2021 13:07
Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі лічыць, што ў краіне назіраецца стабілізацыя эпідэмічнай абстаноўк.
Image: Pixabay
Image: PixabayPixabay licence

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 2 419 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 38 пацыентаў. Гэта самыя нізкія паказнікі заражэння і смяротнасці ў Польшчы з кастрычніка 2020 года. Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі лічыць, што ў краіне назіраецца стабілізацыя эпідэмічнай абстаноўкі:

-Мы можам у спакойнай атмасферы рэалізаваць праграму вакцынацыі. Бо маем значна меншую колькасць новых выпадкаў каранавіруса. Гэта вельмі важна, бо прышчапляцца павінны здаровыя людзі.

Станам на 25 студзеня, у Польшчы пацверджаны амаль 1,5 млн выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі амаль 35,5 тысяч жыхароў Польшчы.

iar/эж